Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка "Беларусаў і рынку"
Галоўны рэдактар газеты "Беларусы і рынак" Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні. Працэсуальны статус Андрэя — сведка па справе аб распальванні нацыянальнай варажнечы, заведзенай супраць дырэктара "БіР" Канстанціна Залатых.
На волі і бухгалтарка выдання Юлія Кахно. Яе таксама затрымлівалі раніцай 18 траўня.
Як распавядала Еўрарадыё, Залатых затрымалі зранку 18 траўня і нават прыводзілі ў рэдакцыю выдання ў суправаджэнні трох следчых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.