Затрыманы дырэктар газеты "Беларусы і рынак"

Затрыманы дырэктар газеты "Беларусы і рынак"

Раніцай 18 траўня КДБ былі затрыманыя дырэктар газеты "Беларусы і рынак" Канстанцін Залатых, бухгалтарка выдання Юлія Кахно і галоўны рэдактара "БіР" Андрэй Александровіч.

Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — "Распальванне нацыянальнай варажнечы". У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму дырэктар "Беларусаў і рынку" ў суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання.

Пазней Кахно і Александровіча адпусцілі.

"Беларусы і рынак" — бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта салідная газета, з большага прысвечаная эканоміцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі