Пасля кампазіцыі "Перамен!" з Музычнага тэатра збіраюцца звольніць дырэктара
Сяргей Пукіта
Пасля кампазіцыі "Перамен!" з Музычнага тэатра збіраюцца звольніць дырэктара Сяргея Пукіту. На мінулым тыдні яе выканаў расійскі аркестр, а ўся зала падпявала. Відэа гэтага было апублікаванае, піша "Зеркало".
16 сакавіка ў Музычным тэатры выступаў сімфанічны аркестр Варонежскай канцэртнай залы з праграмай "Анталогія рускага року". У рэпертуары якраз і была згаданая кампазіцыя гурта "Кіно". А "Перамен!" у Беларусі асацыюецца з пратэстамі, лічыцца "крамольнай".
Для дырэктара тэатра 21 сакавіка — апошні працоўны дзень. Работнікі тэатра збіраліся пісаць калектыўны зварот з просьбай пакінуць цяперашняга кіраўніка на пасадзе. Яны "ў цэлым характарызуюць яго як разумнага, сумленнага чалавека".
Пукіта ўзначальваў Музычны тэатр з 2019 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.