Пасля "сутак" вызвалілі 4 супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музея

Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік / planetabelarus.by
Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік / planetabelarus.by

На волю выйшлі чатыры супрацоўнікі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, паведамляе тг-канал "Позірк".

Яны былі затрыманыя 29 і 30 сакавіка. Мяркуючы па датах вызвалення, усіх асудзілі на 15 сутак.

13 красавіка вызвалілі загадчыцу навукова-экспазіцыйнага аддзела Тамару Джумантаеву, фатографа Кірыла Смалякова і электрыка (імя невядома). 14 красавіка на волю выйшла старшая навуковая супрацоўніца Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касцюкевіч. Таксама вызвалілі былую супрацоўніцу Алену Ходзікаву, якая звольнілася з запаведніка па ўласным жаданні.

Наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак асуджаны яшчэ на 15 сутак, а супрацоўнік музея-запаведніка Ігар Бортнік — яшчэ на 13.

Як распавядала Еўрарадыё, затрыманых полацкіх музейшчыкаў судзілі за "распаўсюд экстрэмізму" ў сацсетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі