Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаўшы допытаў КДБ — "Наша Ніва"

Дзяніс Сідарэнка

Дзяніс Сідарэнка / прэс-служба МЗС

Экс-амбасадар Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка пакончыў жыццё самагубствам, а не памёр ад сардэчнага прыступу, заяўляе "Наша Ніва". Паводле звестак выдання, дыпламат скокнуў са шматпавярховіка.

Трагедыя адбылася ў нядзелю, 23 чэрвеня. Інфармацыя пра яго смерць з'явілася спярша ў недзяржаўных СМІ, а толькі потым яе пацвердзілі ў МЗС.

Сідарэнка быў амбасадарам Беларусі ў Германіі з 2016 па 2024 года. Яго звольнілі з гэтай пасады ўказам Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.

"НН" піша, што пасля вяртання на радзіму дыпламат стаў аб'ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Са словаў крыніцаў, ён "не вылазіў з паліграфаў і допытаў". Новую пасаду Сідарэнку не давалі.

У Сідарэнкі засталіся дзве дачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі