Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту скончыў жыццё самагубствам
![Алексей Авраменко](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Ministr.jpg.webp?itok=KO9ZEgyt)
Аляксей Аўраменка / БЕЛТА
Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам. Пра яго раптоўную смерць у 46 гадоў стала вядома 5 ліпеня. У чацвер BYPOL Аляксандра Азарава са спасылкай на інфармацыю "ад удзельнікаў Плана "Перамога" паведаміў, што Аўраменка насамрэч скончыў жыццё самагубствам. Пры гэтым даных пра прычыну такога ўчынку міністра ў яго няма.
Пазней пра суіцыд, які адбыўся 4 ліпеня, напісала "Наша ніва", якая спасылаецца на свае крыніцы. Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам у гаражы лецішча. Там яго знайшлі сваякі.
Цырымонія развітання з Аляксеем Аўраменкам прайшла 6 ліпеня ў Мінску ў Палацы чыгуначнікаў. На ёй прысутнічала найвышэйшае кіраўніцтва краіны, за выключэннем Аляксандра Лукашэнкі, які даслаў вянок.
6 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Лукашэнка згадаў не смерць міністра, а яго "гібель". Таксама ён згадаў яго, як "загінулага".
![Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту скончыў жыццё самагубствам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_C88C7A0E9ED30A2D432589E400244B47_341700.jpg.webp?itok=SPlcTY7I)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.