У 48 гадоў памёр былы амбасадар Беларусі ў Германіі

Дзяніс Сідарэнка

Дзяніс Сідарэнка / амбасада Беларусі ў Германіі

24 чэрвеня ва ўзросце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне (у 2016-2024 гадах) Дзяніс Сідарэнка, паведамляе "Позірк".

Як распавядала Еўрарадыё, сёлета 11 сакавіка Сідарэнка быў вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Тады былі звольненыя чатыры амбасадары.

У МЗС афіцыйна пра смерць дыпламата пакуль не паведамлялі. Дарэчы, папярэднік Сідарэнкі на пасадзе амбасадара ў Германіі Андрэй Гіро памёр 17 лістапада 2015 года таксама ва ўзросце 48 гадоў — ад анкалагічнага захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі