Павел Калаўр
Павел Уладзіміравіч Калаўр — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 27 снежня 2014 года змяніў на гэтай пасадзе Надзею Ермакову, пры якой адбылася дэвальвацыя і ў краіне была ўведзена пошліна на куплю валюты.
Павел Калаўр нарадзіўся ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння — Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт) па спецыяльнасці "фінансы і крэдыт". Працаваў у аддзяленнях Дзяржбанка СССР эканамістам, намеснікам кіраўніка і кіраўніком. З 1993 і да 2010 года быў намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка і першым намеснікам старшыні праўлення. У 2010-14 гадах быў старшынёй праўлення Белзнешэканамбанка ("БелВЭБ").