Кіраўнік Нацбанка прызнаўся, што захоўвае грошы ў беларускіх рублях

Кіраўнік Нацбанка прызнаўся, што захоўвае грошы ў беларускіх рублях

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр прызнаўся, што захоўвае грошы ў беларускіх рублях.

"Ну, вядома, ў беларускіх рублях, — кажа ён на прэс-канферэнцыі ў Мінску. — І толькі ў беларускіх рублях. У мяне стратэгія зберажэння — гэта безадзыўныя дэпазіты на тэрмін не менш за 13 месяцаў у нацыянальнай валюце".

Па словах Калаўра, за апошнія пяць гадоў даходнасць захоўвання ў беларускіх рублях была вышэйшая на 70%, чым даходнасць у валюце. "Так, за апошнія два гады даходнасць мая была ніжэй, чым у тых, хто беражэ ў замежнай валюце, — працягвае кіраўнік Нацбанка. — Але ў мяне няма сумневаў, што ў бліжэйшыя пяць гадоў даходнасць у нацыянальнай валюце будзе вышэй, чым у замежнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі