Польшча і Літва выступаюць за сінхранізацыю санкцый адносна Беларусі і Расіі
Габрыэлюс Ландсбергіс і Радаслаў Сікорскі
Польшча і Літва выступаюць за сінхранізацыю санкцый адносна Беларусі і Расіі. Пра гэта заявілі кіраўнікі МЗС Радаслаў Сікорскі і Габрыэлюс Ландсбергіс падчас сустрэчы ў Варшаве.
"Ураўноўванне мела б як практычны, так і юрыдычны сэнс, бо Беларусь таксама з'яўляецца дзяржавай-агрэсарам, паколькі дала сваю тэрыторыю для нападу на Кіеў, — гаварыў Сікорскі. — Каб санкцыі далі эфект, іх неабходна эфектыўна ўжываць, і гэтай мэты паслужыць іх сінхранізацыя".
Ландсбергіс дадаў, што з пачатку вайны экспарт некаторых тавараў з Беларусі ў ЕС вырас у 30 разоў. І гэта не беларускія тавары, а расіяне выкарыстоўваюць РБ для абыходу абмежаванняў, уведзеных супраць РФ.
Нядаўна ў МЗС Польшчы заявілі, што пашырэнню санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі "супраціўляецца" міністр замежных спраў Партугаліі.
Today in Warsaw, FM @sikorskiradek met with his counterpart @GLandsbergis.
— Ministry of Foreign Affairs (@PolandMFA) March 20, 2024
bilateral relations, security policy in the region, sanctions against Russia and Belarus, aid to and the upcoming @NATO summit in Washington were discussed during the meeting. pic.twitter.com/DymjfKTCPE
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.