Усе санкцыі супраць Расіі трэба распаўсюдзіць і на Беларусь — МЗС Польшчы

МЗС Польшчы

МЗС Польшчы / gov.pl/web/diplomacy

Польшча спрабуе "дамагчыся таго, каб усе санкцыі, якія ўводзяцца супраць Расіі, распаўсюджваліся і на Беларусь, якая з ёй супрацоўнічае". Пра гэта заявіў на пасяджэнні парламенцкага камітэта па замежных справах намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Уладыслаў Барташэўскі. Яго словы прыводзіць агенцтва PAP.

Пашырэнню санкцый супраць Мінска, са слоў Барташэўскага, "супраціўляецца" міністр замежных спраў Партугаліі. Аднак цяпер робяцца "моцныя спробы пераканаць яго ўключыць Беларусь у 14-ы санкцыйны пакет". Намеснік кіраўніка польскага МЗС таксама нагадаў, што санкцыі — адзін з самых эфектыўных спосабаў ціску, а Мінск дапамагае Расіі "абыходзіць" частку абмежаванняў. "Адна з галоўных задач Міністэрства замежных спраў — захаваць беларускае пытанне ў парадку дня ЕС", — падкрэсліў Барташэўскі.

Польшча, з ягоных слоў, "падымае беларускае пытанне на ўсіх міжнародных форумах". Польскія палітыкі і дыпламаты кажуць, і пра сітуацыю ўнутры Беларусі, рэпрэсіі і палітвязняў. Барташэўскі нагадаў, што "абсалютны прыярытэт" Варшавы — выхад з-за кратаў журналіста Анджэя Пачобута.

Нагадаем, 13-ы пакет санкцый ЕС быў прыняты напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. У ім згадваюцца ў тым ліку беларускія кампаніі, а таксама фізічныя асобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі