МЗС Польшчы назваў вызваленне Анджэя Пачобута сваім прыярытэтам

Анджэй Пачобут на судзе

Анджэй Пачобут на судзе / БЕЛТА

Вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута — прыярытэт для Міністэрства замежных спраў Польшчы. З такой афіцыйнай заявай ведамства выступіла ў гадавіну вынясення прысуду журналісту.

"МЗС Польшчы рашуча выступае супраць выкарыстання палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў уладаў і паўтарае свой заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і апраўдання Анджэя Пачобута і астатніх палітычных вязняў", — гаворыцца ў заяве.

Па словах польскіх дыпламатаў, Пачобут стаў сімвалам беспрэцэдэнтных рэпрэсій, а таксама змагання за права прытрымлівацца традыцый продкаў, вучыць польскую мову, ахоўваць месцы гістарычнай памяці.

У польскім МЗС заклікалі рэжым Лукашэнкі паважаць міжнароднае права і двухбаковыя пагадненні па абароне правоў нацыянальных меншасцей.

Анджэй Пачобут трапіў за краты ў сакавіку 2021 года па "справе палякаў". 8 лютага 2023 года яму прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі