Польшча і Славакія будуць лабіраваць найхутчэйшае ўступленне Украіны ў ЕС
Польшча і Славакія будуць лабіраваць найхутчэйшае ўступленне Украіны ў Еўрасаюз. Пра гэта ў сераду заявіў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда. У Браціславе ён сустрэўся з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай. Дуда прыняў прапанову Чапутавай здзнейсніць паездкі ў краіны Заходняй Еўропы ("дзе ёсць сумненні") з мэтай пераканаць іх лідараў у неабходнасці хуткага атрымання Украінай статуса кандыдата на сяброўства ў ЕС.
"Мы не сумняваемся, што яна [Украіна] павінна атрымаць гэты статус як мага хутчэй", — сказаў прэзідэнт Польшчы.
Тым часам большасць жыхароў Еўрасаюза падтрымліваюць уступленне Украіны ў ЕС. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на ўступ Украіны ў склад Еўрасаюза ў канцы лютага 2022-га, ужо пасля пачатку расійскай агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.