Flash Eurobarometer: 66% еўрапейцаў падтрымліваюць уступленне Украіны ў ЕС

Flash Eurobarometer: 66% еўрапейцаў падтрымліваюць уступленне Украіны ў ЕС

Большасць жыхароў Еўрасаюза падтрымліваюць эканамічную і гуманітарную дапамогу Украіне, антырасійскія санкцыі, а таксама ўступленне Украіны ў ЕС, калі яна будзе да гэтага гатовая. Пра гэта сведчыць красавіцкае апытанне Flash Eurobarometer.

Як адзначае hromadske.ua, сярод тых, хто падтрымлівае далучэнне Украіны да ЕС, у лідарах ідуць Партугалія (87%), Эстонія (83%), Літва (82) і Польшча (81%). Найменшай падтрымкай гэтая ідэя карыстаецца ў жыхароў Венгрыі (48%), Балгарыі (51%) і Люксембурга (52%).

71% грамадзян краін ЕС лічаць, што Украіна — гэта частка еўрапейскай сям'і, а 89% сімпатызуюць украінцам. Таксама 80% людзей ўхваляюць эканамічныя санкцыі супраць Расіі, 67% — фінансаванне паставак ваеннай тэхнікі ва Украіну.

Апытанне праводзілася ў 27 краінах-чальцах ЕС з 13 па 20 красавіка ў анлайн-фармаце. Усяго апыталі 26 066 чалавек.

28 лютага прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі