Польшча перадала Украіне адрамантаваныя танкі Leopard

Leopard

Leopard / twitter.com/PGZ_pl

Польшча перадала Украіне адрамантаваныя танкі Leopard. "У той час, калі іншыя робяць заявы пра будучыню, мы дзейнічаем па ўзгадненні з украінскім бокам", піша ў Twitter кампанія "Польская зброевая група".

Адзначаецца, што танкі Leopard прайшлі "спецыяльную мадэрнізацыю" на заводзе Бумар-Лабенды на поўдні Польшчы. "Працягваецца праца над наступнымі машынамі", — гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі адзначылі, што польскі бок больш за год абслугоўвае цяжкую тэхніку паблізу лініі фронту ва Украіне. Яна "пастаянна пашырае супрацоўніцтва ў галіне паставак боепрыпасаў, запасных частак і сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі".

Цэнтр па рамонце і абслугоўванні танкаў Leopard 2, пашкоджаных у баях ва Украіне, з'явіўся ў Польшчы сёлета. Гэтыя танкі пачалі ўдзельнічаць у баях у чэрвені 2023-га.

Польшча перадала Украіне адрамантаваныя танкі Leopard
twitter.com/PGZ_pl/
Польшча перадала Украіне адрамантаваныя танкі Leopard

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі