У Польшчы адкрыўся цэнтр па рамонце танкаў Leopard з Украіны

Leopard  у Польшчы / twitter.com/MalczykL
Leopard  у Польшчы / twitter.com/MalczykL

На вайсковым заводзе Bumar у Глівіцы на поўдні Польшчы пачаў працаваць цэнтр па рамонце і абслугоўванні танкаў. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Марыюш Блашчак.

Паводле яго слоў, на завод ужо прывезлі два танкі Leopard з Украіны.

Раней СМІ паведамлялі, што нямецкія танкі з чэрвеня гэтага года ўдзельнічаюць у баях ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі