Нямецкія танкі Leopard 2 ужо ўдзельнічаюць у баях ва Украіне — BILD
Перад танкавай атакай на поўдні Украіны / t.me/BILD_Russian/
Нямецкія танкі Leopard 2 ужо ўдзельнічаюць у баях ва Украіне, паведамляе BILD. Выданне піша, што гэта адбылося 8 чэрвеня падчас наступу ўкраінскіх войскаў на поўдзень ад Арэхава. Па версіі BILD і некаторых іншых заходніх выданняў, гэта ўжо не разведка боем, а пачатак даўно анансаванага контрнаступу.
Аднак украінскае камандаванне не прызнае, што контрнаступ пачаўся. Па-ранейшаму гаворка ідзе пра лакальныя баі. Напрыклад, пра наступ у раёне Бахмута, дзе месцамі ўдаецца прасоўвацца. Аднак украінскія байцы пішуць, што сустракаюць там моцны супраціў расіян. Такі ж супраціў сустрэлі ўкраінскія войскі і каля згаданага Арэхава ў Запарожскай вобласці. Мінабароны РФ, прапагандысты сцвярджаюць, што атакі адбітыя, называюць розныя лічбы знішчанай бронетэхнікі і г. д. Па версіі расіян, контрнаступ пачаўся і працягваецца ўжо некалькі дзён, і яны стрымліваюць спробы прарыву фронту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.