Польшча закрыла мяжу для грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі
Праезд праз мяжу грузавікоў спынены / pap.pl
Польшча закрыла мяжу для грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Адпаведнае рашэнне прыняў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, яно пачало дзейнічаць апоўначы 1 чэрвеня. У Дзяржаўным памежным камітэце РБ заявілі, што рашэнне Польшчы толькі створыць новыя праблемы "для еўрапейскага бізнесу".
26 траўня Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд актывісту польскай меншасці, палітвязню Анджэю Пачобуту. У адказ на гэта Варшава ўвяла санкцыі для некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Наступным крокам стала спыненне праезду праз мяжу беларускіх і расійскіх фур. У Варшаве заявілі, што калі Пачобута не вызваляць, санкцыі будуць толькі ўзмацняцца.
Анджэй Пачобут у лютым 2023-га ў Гродне быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "заклікі да санкцый" і "распальванне сацыяльнай варожасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.