Польскія памежнікі просяць накіраваць яшчэ тысячу вайскоўцаў на мяжу з РБ

Польскія памежнікі / Straż Graniczna

Польскія памежнікі / Straż Graniczna

Памежная служба Польшчы папрасіла Міністэрства абароны накіраваць яшчэ 1000 вайскоўцаў на мяжу з Беларуссю, піша Reuters са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Мацея Вонсіка.

З такой просьбай памежнікі звярнуліся праз узрослую колькасць спробаў нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу.

Паводле звестак службы, сёлета 19 тысяч чалавек спрабавалі трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю ў абыход законных працэдур. Летась такіх спробаў было менш — 16 тыс.

Польшча пабудавала плот на мяжы з Беларуссю, абсталяваны электроннымі сродкамі абароны. Нядаўна ў сециве з'явілася фота нібыта байца ПВК Вагнера, які сфатаграфаваўся недалёка ад памежнага знака. Са словаў прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага, гэтыя дзеянні скіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі на ўсходнім флангу NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі