Попыт на арэнду жылля ў Мінску ўпаў, а кошты — не

"Брама Мінска"

"Брама Мінска" / unsplash.com

Пасля летняга піку попыт на здымныя кватэры ў Мінску знізіўся на 20%. Але зменшылася і колькасць дасяжнага жылля. Змены на рынку арэнды кватэраў у 2024 годзе адпавядаюць сезонным трэндам, лічаць аналітыкі.

Праз высокі попыт у канцы лета з рынку зніклі найбольш эканамічныя прапановы. На іх месца прыйшлі новыя аб'екты па большым кошце. Але іх значна менш.

На канец верасня сярэднія кошты на арэнду кватэраў у Мінску выглядалі наступным чынам:

  • 1-пакаёвыя — $339 (0,9%);
  • 2-пакаёвыя — $460 (1,8%);
  • 3-пакаёвыя — $603 (6,9%).

За апошні год цэны на арэнду кватэрў у сталіцы значна павялічыліся, асабліва для трохпакаёвых кватэр, дзе рост склаў 28%. Арэнда адна- і двухпакаёвых кватэр цяпер на 18% і 25% даражэйшая ў параўнанні з мінулым годам, піша tochka.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі