Пра ХАМАС, Карабах, Беларусь і трэцюю сусветную — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Маштабнасць і прадуманасць нападу баевікоў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС на Ізраіль шакавала ўвесь свет. А вось паводзіны тэрарыстаў на часова захопленых тэрыторыях, на жаль, былі чаканымі і практычна не адрозніваліся ад паводзін расійскіх акупантаў на захопленых тэрыторыях Украіны — забойствы цывільнага насельніцтва, гвалт, катаванні, выкраданні, рабаўніцтва і знішчэнне ўсяго наўкол. Але сама гэтая вайна паставіла шмат пытанняў як перад спецслужбамі Ізраіля, так і перад усім светам: як рэагаваць і як дзейнічаць у гэтай сітуацыі? Прычым размова не толькі пра напад на Ізраіль, але і пра вайну ў Нагорным Карабаху ды Украіне, сітуацыю ў Беларусі і ў цэлым у нашым рэгіёне…

Ці можна параўноўваць напад баевікоў ХАМАС на Ізраіль з сітуацыяй у Карабаху і вайной ва Украіне? Што звязвае пералічаныя канфлікты з Расіяй, Кітаем і ЗША? Ці маюць апошнія крывавыя падзеі адносіны да Беларусі і ці стаім мы на парозе трэцяй сусветнай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі