Пра змену стратэгіі КР, перамовы з рэжымам і Кабінет — эфір з Ягоравым

Андрэй Ягораў / Еўрарадыё
Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

Не паспела Каардынацыйная рада, пра існаванне якой большасць беларусаў ужо забыла, завяршыць працэс рэфармавання і трансфармацыі, як яе пачалі трэсці скандалы. Пачалося ўсё з працэдуры абрання дэлегатаў КР і скончылася гучным выхадам са складу гэтай структуры кіраўніка НАУ і прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі. На што КР адрэагавала шырокамаштабнай акцыяй абурэння дзеяннямі і словамі палітыка…


Што з сябе ўяўляе Каардынацыйная рада і ці можа яна замяніць усе іншыя структуры дэмсіл? Чаму КР спяшаецца з прыняццем Рэгламенту і ці не будзе гэта пачаткам развалу так і не дарэфармаванай структуры? Ці можа існаваць протапраламент у выгнанні і ці вераць яго чальцы ў магчымасць перамоў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі