Праца візавых цэнтраў была паралізаваная два дні

Праца візавых цэнтраў была паралізаваная два дні

Усе разлікі — толькі ў беларускіх рублях. Такі змест новай пастановы Нацбанка. Як вынік — усе візавыя цэнтры па Беларусі спынілі сваю працу на два дні, бо раней бралі консульскі збор у валюце, на рублі пакуль не перайшлі.


Каля візавага цэнтра Літвы апоўдні 17 верасня ніякіх чэргаў. Персанал нічога не ведае і раіць сачыць за інфармацыяй на сайце цэнтра. Працуюць толькі на выдачу пашпартоў.


Тая ж карціна апоўдні ў суменсым візавым цэнтры Данні, Грэцыі, Іспаніі, Харватыі і Венгрыі. Пашпарты не прымаюць, калі пачнуць браць рублі за разлік, не ведаюць.


"Мы былі запісаныя на ўчора на раніцу падаваць дакументы. Але нам сказалі, што мы можам не прыходзіць, — апісвае мінчанка Юлія свой паход у літоўскі візавы цэнтр. — Дакументы ў нас прыняць не змаглі, яны не ведалі, што нам рабіць ні ўчора, ні сёння. Раяць чакаць нейкай інфармацыі".


Інфармацыя з'яўляецца бліжэй да вечара 17 верасня. З 18 верасня літоўскі візавы цэнтр прымае дакументы, аплата ў беларускіх рублях па курсе Белсвісбанка.


"Візавы цэнтр будзе працаваць ад заўтра, 18 верасня. Аплата консульскага збору па курсе Белсвісбанка", — паведамляе супрацоўніца.


У сумесным сервісным цэнтры Грэцыі, Даніі, Іспаніі коснульскі сбор таксама бяруць па кусре Белсвісбанка, сервісны сбор - па курсе Нацбанка.


А Нацбанк свайго рашэння мяняць не збіраецца.


"Трэба пытацца ў візавых цэнтрах, як яны будуць вырашаць гэтыя праблемы", — каротка адказваюць у Нацбанку.


Раней Нацбанк паведаміў, што такую пастанову прынялі, каб "скараціць выпадкі выкарыстання замежнай валюты ў Беларусі". Пры гэтым консульствы ўсё ж могуць прымаць грошы ў замежнай валюце. А візавыя цэнтры — ужо не.

Фота: kp.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі