Прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай
Андрэй Савіных / t.me/housegovby/
Прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі Андрэй Савіных спрабаваў сарваць выступ Святланы Ціханоўскай. Інцыдэнт адбыўся 24 лютага ў Парламенцкай асаблеі АБСЕ ў Вене. Калі кіраўніца асамблеі Маргарэта Сэдэрфельдт прапанавала зацвердзіць парадак дня, Савіных запратэставаў. Ён заявіў, што Ціханоўская "не мае права выступаць", бо нібыта "знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады".
Сэдэрфельдт паставіла пытанне зацвярджэння парадку дня на галасаванне, супраць выступілі толькі прадстаўнікі Расіі і рэжыму Лукашэнкі. Андрэй Савіных перабіў прэзідэнтку ПА АБСЕ і сказаў, што яго дэлегацыя сыходзіць на знак пратэсту, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
З Аўстрыі даслалі арыгінал відэа дэмаршу лукашыстаў пад час выступу @Tsihanouskaya pic.twitter.com/pAYTU6eROa
— Бэзавы Кіт (@iplowboy) February 24, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.