Прагноз МВФ: па выніках 2021 года ВУП Беларусі знізіцца на 0,4%
МВФ прагназуе падзенне беларускага ВУП на 0,4% па выніках 2021 года. Такія даныя прыведзеныя ў World economic outlook.
Цікава, што яшчэ ў кастрычніку прагнозы МВФ былі больш аптымістычнымі. Тады яго эксперты меркавалі, што па выніках 2021-га ВУП Беларусі вырасце на 2,2%.
Інфляцыю ў Беларусі сёлета МВФ прагназуе на ўзроўні 6,9%.
Дарэчы, у Сусветнага банка прагнозы больш песімістычныя: там эксперты чакаюць падзення беларускай эканомікі на 2,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.