Пракуратура знайшла ў таварах інтэрнэт-крамы Wildberries нацысцкую сімволіку

У каталогу Wildberries знайшлі тавары з нацысцкай сімволікай / ria.ru
У каталогу Wildberries знайшлі тавары з нацысцкай сімволікай / ria.ru

Пракуратура Гомельскага раёна знайшла ў каталогу інтэрнэт-крамы Wildberries тавары з выявай нацысцкай сімволікі. Гаворка ідзе пра налепкі, падвескі і шаўроны з эмблемай "Чорнае Сонца".

Пастановай МУС гэтая эмблема прызнаная ў Беларусі нацысцкай. "Гэта разнавіднасць "сонечнага кола", якое выкарыстоўвалася ў нацысцкай Германіі. Эмблема складаецца з 12 радыяльных рун "зіг", падобных на сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў эмблеме СС", — падкрэслівае Генпракуратура.

Кіраўніцтва Wildberries выканала прадпісанне пракуратуры і прыбрала з інтэрнэт-каталога названую прадукцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі