Прапагандыст і пісьменнік Захар Прылепін — у цяжкім стане

Захар Прылепін / RusVesna
Захар Прылепін / RusVesna

Прапагандыст і пісьменнік Захар Прылепін, які атрымаў раненні пасля выбуху свайго аўтамабіля пад Ніжнім Ноўгарадам, знаходзіцца ў цяжкім стане. Пра гэта са спасылкай на крыніцу піша "Інтэрфакс".

Медычны кансіліум, ацаніўшы стан Прылепіна, вырашыў не рызыкаваць і не перавозіць яго ў Маскву. У выніку апераваць пісьменніка будуць у Ніжнім Ноўгарадзе.

Падрабязнасцяў пра стан Прылепіна не паведамляецца: вядома толькі, што гэта траўмы ніжніх канечнасцяў. Прагнозаў і ацэнак лекары пакуль публічна не давалі.

Машына з прапагандыстам і адным з ідэолагаў "рускага свету" выбухнула калі ён вяртаўся дадому з акупаваных Расіяй тэрыторый так званых "ЛНР" і "ДНР". У выніку выбуху загінуў кіроўца. Расійскія сілавікі ўжо заявілі, што знайшлі падазраванага ва ўчыненні падрыву.

Прылепін спачатку стаў вядомы як пісьменнік. Але потым ператварыўся ў "твар рускага свету". Ён актыўна падтрымлівае сепаратыстаў на Данбасе, сам ездзіць туды з 2014 года. Таксама ён фанат "адраджэння СССР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі