У Расіі выбухнула аўто, у якім быў прапагандыст Захар Прылепін

Захар Прылепін / sputnik.kz
Захар Прылепін / sputnik.kz

Аўто з расійскім Z-прапагандыстам Захарам Прылепіным выбухнула пад Ніжнім Ноўгарадам.

ТАСС піша, што Прылепін амаль не пацярпеў. Телеграм-канал Mash сцвярждае, што ў яго зламаныя абедзве нагі і ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

У канцы красавіка ён даў інтэрўю пракрамлёускаму СМІ аб тым, як адправіўся ў зону баявых дзеянняў ва Украіне, падпісаўшы кантракт з Расгвардыяй.

Прылепін спярша стаў вядомы як пісьменнік. Але потым ператварыўся ў “твар рускага свету”. Ён актыўна падтрымлівае сепаратыстаў на Данбасе, сам ездзіць туды з 2014 года. Таксама ён фанат “адраджэння СССР”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі