Праз тыдзень у Беларусі стартуе жаночы чэмпіянат па футболе

Праз тыдзень у Беларусі стартуе жаночы чэмпіянат па футболе

Праз тыдзень, 30 красавіка, у Беларусі стартуе жаночы чэмпіянат па футболе. Такое рашэнне ў чацвер прыняло бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола. На ім было заяўлена, што ў футбалістак, якія "кантактавалі з магчымымі носьбітамі віруса COVID-19, вынікі тэстаў на яго наяўнасць аказаліся адмоўнымі". Як паведамляла Еўрарадыё, раней старт першынства адклалі з-за таго, што некалькі футбалістак трапілі на каранцін. Першы тур быў запланаваны на 16-18 красавіка.

Расклад жаночага чэмпіянату ўжо з'явіўся ў інтэрнэце. Вядома, што ў першым туры сустрэнуцца "Мінск" і "Дняпро" з Магілёва. Мінчанкі — чэмпіёнкі краіны, уладальніцы Кубка і Суперкубка. Апошні трафей футбалісткі "Мінска" выйгралі гэтай вясной.

Плануецца, што жаночы футбольны чэмпіянат працягнецца да 8 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі