Прэм'ер Эстоніі загадала разабрацца з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі

Прэм'ер Эстоніі загадала разабрацца з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі

Кампетэнтныя органы павінны разабрацца ў сітуацыі з тым, што Беларусь, якая трапіла пад санкцыі ЕС, выкарыстоўвае Эстонію для экспарту вялізных аб'ёмаў нафтапрадуктаў. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр краіны Кая Калас, піша postimees.ee.

Напярэдадні эстонскія СМІ апублікавалі расследаванне наконт паставак беларускіх нафтапрадуктаў. Выявілася, што ў 2021 годзе Эстонія імпартавала іх амаль утрая больш, чым у 2020-м. Пры гэтым у Эстонію была перанакіраваная траціна беларускай нафты, якая раней паступала ў порты Латвіі.

"Сітуацыя выглядае дрэнна, і я стаўлюся да яе вельмі сур'ёзна. Прынцыповая знешняя палітыка павінна выяўляцца і ў яе рэалізацыі ўнутры краіны: калі мы дамовіліся пра санкцыі, мы павінны іх выконваць, а калі ёсць прабелы, то іх трэба выпраўляць. У адваротным выпадку мы знізім уласны міжнародны аўтарытэт і права выказвацца", — заявіла Кая Калас. 

Разбірацца ў сітуацыі яна даручыла Міністэрству замежных спраў і Міністэрству эканомікі і камунікацый, а таксама падаткова-мытнаму дэпартаменту. 

Па словах прэм'ер-міністра, трэба высветліць, ці санкцыі зламысна абыходзяць або адбываецца злоўжыванне дзіркамі ў законе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі