Прэм'ер Кабякоў распытаў навукоўцаў, як яны трацяць бюджэтныя грошы

Прэм'ер Кабякоў распытаў навукоўцаў, як яны трацяць бюджэтныя грошы

4 верасня прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сустрэўся з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці. Ён даручыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі актывізаваць распрацоўку нарматыўна-прававога акту па стварэнні "БелБіяграду", інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, "БелБіяград" — гэта Нацыянальны навукова-тэхналагічны парк. З кастрычніка 2013-га яго стварэннем займаецца Нацыянальная акадэмія навук.

Сёння Андрэй Кабякоў даручыў НАН разгледзець пытанні аб асветленасці трасы М-1 з выкарыстаннем беларускай святлодыёднай тэхнікі, а таксама аб павелічэнні фінансавання навукі і навуковых даследаванняў з дапамогай аптымізацыі бюджэтных расходаў.

Прэм'ера цікавіла, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца бюджэтныя сродкі, якія выдаткоўваюцца на навуковыя даследаванні і распрацоўкі, а таксама "як ідзе канцэнтрацыя сродкаў у найбольш прарыўных накірунках навукова-тэхнічнай дзейнасці". Кабякоў спытаўся і пра тое, як паспяхова Нацыянальная акадэмія навук прыцягвае пазабюджэтныя сродкі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі