Прэс-сакратар Лукашэнкі пракаментавала чуткі пра канфедэрацыю з Расіяй

Прэс-сакратар Лукашэнкі пракаментавала чуткі пра канфедэрацыю з Расіяй

Гаворка пра канфедэрацыю або федэрацыю Беларусі з Расіяй — гэта толькі журналісцкія штампы. Так прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала "Нашай ніве" звесткі, апублікаваныя ў расійскай газеце "Коммерсант".

Як распавядала Еўрарадыё, паводле інфармацыі расійскага СМІ, дакумент, які падрыхтавалі прэм'еры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў, прадугледжвае глыбокую эканамічную інтэграцыю Беларусі з Расіяй да 2021 года. У выніку расійская эканоміка паглыне беларускую. 

"Усе гучныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў прыведзеным артыкуле, — канфедэрацыя, федэрацыя і г. д. — мы б прапанавалі ацэньваць як пустыя журналісцкія штампы. У цэлым жа ў інтэграцыйнай рабоце, якая цяпер вядзецца, бакі сыходзяць з тых рэалій, якія маюць, гэта значыць з дасягнутага ўзроўню ўзаемадзеяння", — адказала Эйсмант.

Яна падкрэсліла, што незалежнасць Беларусі — гэта святое: "Чырвоныя сцяжкі — гэта суверэнітэт і незалежнасць кожнай з краін. У інтэграцыйных працэсах мы ідзём на тыя крокі, якія эканамічна мэтазгодныя. Ніякіх сумесных органаў не ствараецца — да гэтага краіны не гатовыя". 

Эйсмант нагадала, што падрыхтаваны дакумент набудзе моц толькі пасля таго, як яго падпішуць кіраўнікі Беларусі і Расіі і ён будзе прыняты на вышэйшым Дзяржсавеце. Пакуль жа праца над праграмай інтэграцыі працягваецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі