Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон аб "замежных агентах"

Саламэ Зурабішвілі

Саламэ Зурабішвілі / SCANPIX/AFP/HANDOUT

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вета на закон аб "замежных агентах", прыняты грузінскім парламнтам у трэцім чытанні.

Тым не менш кіруючая партыя "Грузінская мара" мае ў парламенце дастаткова галасоў, каб пераадолець прэзідэнцкае вета, перадае Радыё "Свабода".

Закон выклікаў масавыя пратэсты ў Тбілісі. Каля парламента збіраліся шматтысячныя мітынгі пратэсту, якія ўлады жорстка разганялі — з ужываннем газу, вадамётаў і гумавых куляў. За апошнія тры дні грузінская паліцыя затрымала на акцыях каля сотні чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі