Пратэстоўцаў у Тбілісі разганялі газам, вадамётамі і гумовымі кулямі

Пратэсты ў Тбілісі

Пратэсты ў Тбілісі / jam-news.net

Больш за 100 тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ў Тбілісі 2 траўня, перадае jam-news.net. Яны пратэстуюць супраць закона аб "замежных агентах", за які прагаласавалі дэпутаты парламента.

Спецназ жорстка разганяў пратэст слезацечным газам і вадамётамі. Многія ўдзельнікі паведамілі, што былі параненыя гумовымі кулямі. Хоць МУС Грузіі адмаўляе ўжыванне зброі, відавочцы і мясцовыя журналісты сцвярджаюць, што чулі стрэлы.

Пратэстоўцы разышліся каля пятай гадзіны раніцы.

Прэзідэнт Саламэ Зурабішвілі папрасіла пратэстоўцаў перастаць атакаваць браму на ўваходзе ў парламент. Яна чарговы раз пацвердзіла, што падтрымлівае ўдзельнікаў пратэстаў, але акцыі павінны быць мірнымі.

У МУС заявілі, што "пратэст набыў экстрэмісцкі характар", калі ўдзельнікі акцыі паспрабавалі прарвацца ў парламент. У сувязі з гэтым у парламенце ўведзены "чырвоны ўзровень бяспекі": у будынку дазволена знаходзіцца толькі тым, хто мае спецыяльны дазвол кіраўніка апарата парламента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі