Прэзідэнт Абхазіі сышоў у адстаўку пад ціскам апазіцыі
Аслан Бжанія
Пад ціскам апазіцыі ў адстаўку сышоў прэзідэнт непрызнанай Абхазіі Аслан Бжанія. Таксама ў адстаўку сыходзіць кіраўнік урада Аляксандр Анкваб, паведамляе kavkaz-uzel.eu.
У сваёй заяве аб адстаўцы на імя спікера парламента Бжанія ставіць умову, што пратэстоўцы павінныя сёння ж пакінуць урадавы комплекс, іначай ён адкліча сваю заяву.
Выканаўцам абавязкаў прэзідэнтабудзе віцэ-прэзідэнт Бадра Гунба. Абавязкі кіраўніка ўрада будзе выконваць Валерый Бганба, які раней займаў гэтую пасаду.
Пратэсты ў сталіцы Абхазіі пачаліся тыдзень таму. Да гэтага мясцовых жыхароў падштурхнуў намер уладаў прыняць новае інвестыцыйнае пагадненне з Расіяй. Многія асцерагаюцца, што экспансія расійскага бізнесу пазбавіць іх заробку на турызме.
16 лістапада пратэстоўцы захапілі парламент, а Бжанія з'ехаў у сваё родавае сяло Тамыш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.