Продажы аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку ўпалі амаль на 80%
Аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбургу / прэс-служба пракуратуры Санкт-Пецярбурга
У ліпені 2023 года продажы аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку знізіліся на 78,8% у параўнанні з ліпенем 2022-га. Прадалі толькі 43 новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода, а год таму — цэлых 203. Пра гэта са спасылкай на звесткі расійскага агенцтва "Аўтастат" піша "Позірк".
Напэўна, рэпутацыю Мінскага завода падмачыў скандал у Санкт-Пецярбургу. 2 жніўня адміністрацыя горада зняла з маршрутаў 137 беларускіх аўтобусаў МАЗ. Прычынай назвалі "схільнасць да ўзгарання". Распачалі праверку.
Беларускія аўтобусы ў Санкт-Пецярбургу гарэлі рэгулярна, апошнім разам гэта адбылося 29 ліпеня. Аднойчы чыноўнікі прагаварыліся, што прычына — у імпартазамяшчэнні. Заходнія камплектавальнікі "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. А яны аказаліся не зусім аналагічныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.