"Схільнасць да ўзгарання": у Санкт-Пецярбургу знялі з рэйсаў 137 аўтобусаў МАЗ

У Санкт-Пецярбургу гарыць беларускі аўтобус / fontanka.ru

У Санкт-Пецярбургу гарыць беларускі аўтобус / fontanka.ru

З рэйсаў у Санкт-Пецярбургу знялі 137 аўтобусаў МАЗ. Такое рашэнне прыняў "Пасажыраўтатранс", піша fontanka.ru. Прычынай называюць "схільнасць да ўзгарання". Гаворка пра мадэль МАЗ 203047.

"На маршруты аўтобусы, знятыя з эксплуатацыі, вернуцца толькі пасля дадатковай праверкі і ліквідацыі прадстаўнікамі завода-вытворцы выяўленых дэфектаў", — гаворыцца ў паведамленні. Згаданыя аўтобусы прыбылі паводле кантракту 2022 года. Іх збіраюцца пастаўляць і паводле кантрактаў, падпісаных сёлета, але ў Санкт-Пецярбургу МАЗы не прымуць, пакуль не пераканаюцца, што дэфекты выпраўлены. Над іх выяўленнем працуюць таксама ратавальнікі, выпрабавальная пажарная лабараторыя ў РФ.

Беларускія аўтобусы ў Санкт-Пецярбургу працягвалі гарэць рэгулярна. Апошняе ўзгаранне адбылося 29 ліпеня (гэта быў 13 беларускі аўтобус, які згарэў за год). Аднойчы чыноўнікі прагаварыліся, што прычына — у імпартазамяшчэнні. Заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. А яны апынуліся не зусім аналагічнымі.

Вясной беларускі пасол у РФ абяцаў Санкт-Пецярбургу "абсалютна новыя ўзоры" аўтобусаў. Але новыя таксама маюць ужо вядомую ўсім "схільнасць".

На МАЗе вераць, што яго аўтобусы ў далейшым будуць працаваць у Санкт-Пецярбургу.

"Схільнасць да ўзгарання": у Санкт-Пецярбургу знялі з рэйсаў 137 аўтобусаў МАЗ
fontanka.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі