Беларускі пасол абяцае Санкт-Пецярбургу "абсалютна новыя ўзоры" аўтобусаў

Перамовы ў Санкт-Пецярбургу / russia.mfa.gov.by
Перамовы ў Санкт-Пецярбургу / russia.mfa.gov.by

Беларускія вытворцы спадзяюцца паўдзельнічаць у "маштабнай транспартнай рэформе" ў Санкт-Пецярбургу і пашырыць пастаўкі камунальнай тэхнікі ў гэты расійскі горад. Пра гэта правёў перамовы з губернатарам Аляксандрам Бягловым беларускі пасол у РФ Дзмітрый Крутой.

"Беларускія прадпрыемствы гатовыя своечасова выконваць як дзеючыя кантракты, так і нацэлены на асваенне выпуску з улікам патрэб горада дапрацаваных або абсалютна новых узораў пасажырскай тэхнікі — аўтобусаў асабліва вялікай умяшчальнасці, узораў тэхнікі трэцяга пакалення, мадэрнізаваных электробусаў, а таксама перонных электробусаў",цытуе словы Крутога прэс-служба беларускага пасольства. І, відаць, у Мінску спадзяюцца на станоўчы вынік, паколькі Бяглоў збіраецца з візітам у Беларусь.

На працягу мінулага года з'яўляліся шматлікія паведамленні пра ўзгаранні ў Санкт-Пецярбургу пасажырскіх аўтобусаў МАЗ. Прычынай аднаго з пажараў стала тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. А яны апынуліся не зусім аналагічнымі. Цяпер жа беларускі бок падрыхтаваў новую прапанову.

Беларускі пасол абяцае Санкт-Пецярбургу "абсалютна новыя ўзоры" аўтобусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі