Пуцін і Парашэнка падчас сустрэчы ў Парыжы паціснулі рукі
2 кастрычніка ў Парыжы праходзіць саміт "нармандскай чацвёркі", лідараў Францыі, Нямеччыны, Украіны і Расіі. Абмяркоўваецца сітуацыя ва Украіне.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд змясціў у Instagram кароткі відэазапіс, на якім зафіксаваны момант, калі Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін паціснулі рукі.
Папярэдняя сустрэча "нармандскай чацвёркі" прайшла ў студзені ў Мінску.