Пуцін лічыць неабходным скараціць здабычу нафты на 10 млн барэляў у суткі
Расія бачыць неабходнасць у скарачэнні здабычы нафты, заявіў Уладзімір Пуцін на нарадзе па сітуацыі на сусветным рынку нафты 3 красавіка.
У рамках дамоўленасцей АПЕК+ Расія лічыць неабходным разам з іншымі дзяржавамі скараціць аб'ёмы здабычы нафты на 10 мільёнаў барэляў у суткі.
"Вядома, гэта ўсё павінна адбывацца па-партнёрску", — перадае прэс-служба Крамля словы расійскага прэзідэнта.
Ён прапануе знізіць аб'ёмы здабычы нафты да да ўзроўню першага квартала 2020 года.
Як вядома на пачатку сакавіка краіны АПЕК+ не змаглі дамовіцца пра скарачэнне здабычы нафты. У СМІ прычынай называлі жорсткую пазіцыю Расіі. У выніку Саудаўская Аравія перавяла пастаўкі сыравіны на максімальны ўзровень, што прывяло да абвалу сусветных коштаў на нафту.
Напрыклад, беларускія ўлады заявілі, што будуць купляць расійскую нафту па цане 4 долары за барэль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.