Пуцін патлумачыў, чаму расійскі інтэрнэт можа быць ізаляваны

Пуцін патлумачыў, чаму расійскі інтэрнэт можа быць ізаляваны

Уладзімір Пуцін патлумачыў, чаму расійскі інтэрнэт можа быць ізаляваны. 20 лютага ён сустракаўся з журналістамі і выказаўся на гэтую тэму. Па словах Пуціна, тэарэтычная пагроза адключэння Расіі ад інтэрнэту існуе.

"Яны ж там сядзяць, гэта ж іх вынаходніцтва, і ўсё слухаюць, бачаць і чытаюць, што вы гаворыце, і накопліваюць гэтую інфармацыю, а так не будуць", — цытуе словы прэзідэнта Расіі ria.ru.

Такім чынам, Пуцін разглядае варыянт, калі Захад адключыць РФ ад інтэрнэту. Ён мяркуе, што ў гэтым выпадку пацерпяць заходнія спецслужбы, у якіх абмяжуюцца крыніцы інфармацыі. "Я думаю, што яны 100 разоў падумаюць, перш чым гэта зрабіць", — кажа расійскі прэзідэнт. Ён перакананы, што трэба ствараць "такія сегменты, якія ні ад каго не залежаць".

Са слоў Уладзіміра Пуціна вынікае, што разгляд у Расіі законапраекта (Дзярждума яго ўхваліла ў першым чытанні), які дазволіць уладам адключыць расійскі інтэрнэт ад знешняга свету, гэта падрыхтоўка да такога кроку з боку Захаду. Каб інтэрнэт у РФ змог у такой сітуацыі працаваць аўтаномна.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 20.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі