П'яны кіроўца патануў у балоце разам з аўтамабілем
У Жыткавіцкім раёне ў балоце патануў аўтамабіль разам з кіроўцам. Як паведамляе БелаПАН, уначы на 6 чэрвеня, едучы на аўтамабілі "Аўдзі" па аўтадарозе Гомель—Кобрын, 37-гадовы жыхар Жыткавіч не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Аўтамабіль засмактала ў балота, і кіроўца, хутчэй за ўсё, патануў.
Зранку 6 чэрвеня выпадковы мінак заўважыў аўтамабільныя часткі, які вытыркаліся з балота, і паведаміў у міліцыю. Аўтамабіль разам з целам паднялі на паверхню. Высветлілася, што загінулы ў 2007 годзе быў пазбаўлены правоў за кіраванне машынай у нецвярозым стане.