"Расатам" вывучае магчымасць будаўніцтва АЭС на поўдні Беларусі

Аляксей Ліхачоў

Аляксей Ліхачоў / rosenergoatom.ru

Яшчэ адну АЭС "Расатам" можа пабудаваць на поўдні Беларусі. Пра гэта яго гендырэктар Аляксей Ліхачоў расказаў у Дзярждуме, перадае РІА "Новости".

Ліхачоў паведаміў, што міністэрствы энергетыкі Беларусі і Расіі прапрацоўваюць даручэнне Лукашэнкі па будаўніцтву "новых атамных магутнасцяў".

"Ёсць опцыя пабудаваць трэці блок на Астраўцы (на пляцоўцы Беларускай АЭС). Ёсць опцыя пабудаваць на поўдні Беларусі двухблочную атамную электрастанцыю... Мы гатовыя і да таго, і да другога варыянту", — кажа кіраўнік "Расатама".

Як вядома, пры выбары месца для будаўніцтва першай беларускай АЭС разглядаліся тры пляцоўкі — Астравецкая, Краснапалянская, Кукшынаўская. Была выбраная Астравецкая. Дзве іншыя размяшчаюцца на ўсходзе Беларусі ў Магілёўскай вобласці.

На першых двух блоках АЭС перыядычна здараюцца нейкія аварыі, пра якія становіцца вядома выпадкова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі