Расія пусціла на свой рынак яшчэ два беларускія прадпрыемствы

Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі з двух мясакамбінатаў Беларусі. Пра гэта інфармуе rueconomics.ru са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Пасля праверкі Расія дазваляе пастаўкі прадукцыі з прадпрыемстваў ААТ "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат" і ЗТАА "Белавежскія далікатэсы".

Нагадаем, што ў папярэднія дні Рассельгаснагляд зняў забарону з такія прадпрыемстваў, як Жлобінскі мясакамбінат, Гомельскі мясакамбінат і Віцебская бройлерная птушкафабрыка.

Пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі з Беларусі Рассельгаснагляд спыніў 24 лістапада. Агулам пад забарону трапілі каля двух дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай называліся наяўнасць генома віруса АЧС, забруджанне мікраарганізмамі і перавышэнне ўтрымання антыбіётыкаў у прадукцыі.
 
З нагоды гэтых абмежавальных мераў Аляксандр Лукашэнка правёў дзве нарады. А потым санслужба Беларусі забараніла пастаўкі з Расіі кавы і локшынаў хуткага гатавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі