Расіяне атакавалі Кіеў. За ноч збіта 26 беспілотнікаў

Фуру пасекла аскепкамі ў Кіеве

Фуру пасекла аскепкамі ў Кіеве / t.me/KyivCityOfficial

У ноч на 10 верасня 2023 года расіяне атакавалі беспілотнікамі Кіеў і Кіеўскую вобласць. За ноч збіта 26 дронаў-камікадзэ з 33.

"Шахеды" запускаліся з раёна расійскага Курска.

Абломкі беспілотнікаў знойдзены ў чатырох раёнах сталіцы Украіны. У Шаўчэнкаўскі раёне яны пашкодзілі кватэру ў шматпавярхоўцы. Але большая частка абломкаў упала на незабудаваную тэрыторыю. У іншых раёнах Кіева пашкоджаны аўтамабілі, тралейбусныя лініі, нежылыя памяшканні, дарожнае пакрыццё, лініі электраперадачы і дарожныя знакі.

На гэты момант вядома пра аднаго пацярпелага.

Россияне атаковали Киев. За ночь сбито 26 беспилотников
Машына пашкоджаная аскепкамі "Шахеда" / t.me/KyivCityOfficial

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі