Расійскае ТБ абвяргае Лукашэнку: Прыгожын не хацеў адказваць на яго званкі

Яўген Прыгожын і Аляксандр Лукашэнка / glavred.info
Яўген Прыгожын і Аляксандр Лукашэнка / glavred.info

Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын не хацеў весці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён скідаў званкі. Тады расійскія войскі нанеслі некалькі папераджальных удараў побач з калонамі вагнераўцаў, якія ішлі на Маскву. І толькі такім чынам "угаварылі" Прыгожына зняць трубку і пагаварыць.

Такую версію падзей 24 чэрвеня, калі ПВК "Вагнер" ішоў на Маскву "Маршам справядлівасці", але за 200 км развярнуўся пасля перамоваў з Лукашэнкам, увечары 1 ліпеня агучыў расійскі Z-прапагандыст Дзмітрый Кісялёў. І гэтая версія карэнным чынам адрозніваецца ад таго, што пасля гэтых падзеяў распавядаў сам Лукашэнка.

Ён, нагадаем, сказаў, што заснавальнік ПВК "Вагнер" не хацеў размаўляць з Уладзімірам Пуціным — але адразу ж пагадзіўся на перамовы з Мінскам. Імгненна зняў слухаўку, і пасля "паўгадзіны размоў матам" прыняў рашэнне спыніць марш, атрымаўшы нейкія гарантыі бяспекі. Прычым гэта (у агульных рысах) пацвердзіў і прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Цяпер жа прапагандысты атрымалі метадычкі, у якіх асноўнай дзейнай асобай падзей называюць Пуціна. А Лукашэнка — усяго толькі перагаворшчык, які цяпер сур'ёзна перабольшвае сваю ролю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі