Расійскі палітолаг: Са зменай пасла мэты Пуціна адносна Беларусі не змяніліся

Расійскі палітолаг: Са зменай пасла мэты Пуціна адносна Беларусі не змяніліся

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў у нашу краіну новага пасла наўзамен Міхаіла Бабіча Дзмітрыя Мезенцава. Чалавека, які з 2009 па 2012 год быў губернатарам Іркуцкай вобласці. Па словах расійскага палітолага з Іркуцка Сяргея Бяспалава, для Беларусі замена “жорсткага” Бабіча на больш “мяккага” Мезенцава прынцыпова нічога не змяняе.

“Мезенцаў схільны фантаніраваць ідэямі, ён вельмі актыўны чалавек, ён лічыцца добрым перамоўшчыкам і піяршчыкам. І я думаю, што ў Крамлі проста вырашылі змяніць стыль зносінаў з Беларуссю, але не змяніць мэту зносінаў з Беларуссю. А мэта ўжо ўсім добра патлумачаная: атрымаць нейкую юрыдычна значную дамову, на падставе якой можна змяніць Канстытуцыю Расіі і абнуліць тэрміны праўлення прэзідэнта Пуціна, зрабіўшы немагчымым транзіт улады некаму яшчэ. І хаця Мезенцаў будзе “мякка засцілаць, але спаць будзе не менш жорстка”. Мезенцаў – гэта чалавек, які блізкі да Пуціна і даўно яго ведае. І таму ў гэтым сэнсе для Беларусі нічога не змянілася: быў паслом “жорсткі” сябра Пуціна, а зараз паслом стаў іншы сябра Пуціна, які выглядае больш “мяккім”, – кажа палітолаг Сяргей Бяспалаў.

Што да губернатарства Дзмітрыя Мезенцава ў Іркуцкай вобласці, то Сяргей Бяспалаў прыгадвае гісторыю, калі супраць жадання губернатара даць падатковыя льготы адной нафтаздабываючай кампаніі выступіла нават... ФСБ. У прэсу нават трапіў дакумент за подпісам кіраўніка ФСБ па Іркуцкай вобласці, у якім такія дзеянні Мезенцава называліся “пагрозай нацыянальнай бяспекі Расіі”.

Цалкам размову з Сяргеем Бяспалавым слухайце і глядзіце тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі