Рэдактара "Витебского курьера news" аштрафавалі за рэпосты са свайго ж выдання

Аляксандр Корнышаў

Аляксандр Корнышаў / фота з старонкі ў Фэйсбуку

У судзе Першамайскага раёна Віцебска разгледзелі адміністрацыйную справу рэдактара рэгіянальнага анлайн-выдання "Витебский курьер news". Аляксандра Корнышава прызналі вінаватым у распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, перадае БАЖ.

Нагодай сталі рэпосты матэрыялаў "Витебского курьера news", якія Корнышаў рабіў у сацсетках. Справу супраць яго разглядалі завочна, бо журналіст яшчэ ўвосень 2020-га пакінуў Беларусь. Яму прызначылі штраф 800 рублёў (20 базавых велічыняў).

Праз тры дні пасля суда міліцыянты правялі ператрус па месцы рэгістрацыі Корнышава. Таксама яны цікавіліся, як даўно Аляксандр займаецца журналістыкай, пра што піша, як фінансуецца і дзейнічае "Витебский курьер news". Журналіст кажа, што такія візіты пасля ягонага ад’езду з Беларусі здараліся і раней. Але пасля таго, як ён прыняў удзел у праграме "Белсата" "Беларус беларусу", візіты набылі рэгулярны характар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі