Пенсіянер з Ляхавічаў асуджаны на 7 гадоў калоніі і штраф — 12 тысяч рублёў
Барыс Вітко
Пенсіянер з Ляхавічаў Барыс Вітко асуджаны на 7 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф — 12 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе Лукашэнкі", у яго абразе, "здзесненай паўторна", у "паклёпе" ў дачыненні да яго, у "паклёпе", "абразе прадстаўніка ўлады", "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" і закліках да санкцый.
Як піша spring96.org, справу Вітко са студзеня з перапынкамі разглядаў Брэсцкі абласны суд (суддзя — Вера Філонік). Прысуд агучылі днямі.
Барыс Вітко раней быў асуджаны за абразу суддзі Мікалая Кміты (нібыта ён у 2021-м у Telegram напісаў абразлівы каментар). 20 студзеня 2023-га суд Ляхавіцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў 2 гады "хатняй хіміі". Пазней Вітко зноў затрымалі і да суда змясцілі ў СІЗА-7 Брэста. Сцвярджаецца, што ён “размясціў негатыўныя паведамленні і каментары" ў інтэрнэце. У іх пабачылі "абразу" і "паклёп".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.