275 гаспадароў сабак у Мінску атрымалі папярэджанні
У кастрычніку ў сталіцы прайшла серыя рэйдаў па месцах выгулу хатніх жывёлаў.
Прадстаўнікі камунальных службаў, прадпрыемства “Фауна горада” і міліцыі праверылі дваравыя тэрыторыі ў розных раёнах горада і паназіралі за мясцовымі сабачнікамі. Асноўны акцэнт рабіўся на тлумачальную працу: гаспадарам сабак распавядалі пра іх правы і абавязкі, уручалі памяткі з правіламі ўтрымання хатніх жывёл, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Па выніках рэйдаў 275 гаспадароў сабак былі папярэджаныя аб адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў выгулу.